Аляксандр Ваўчанін: Японскія чыноўнікі замоўчваюць праўду „На „Фукусіме" даюць 4-ю ступень апраменьвання, а на Чарнобыльскай АЭС была 7-я. Вы ўявіце, у 30-кіламетровай зоне чалавек адразу набіраў гадавую норму радыяцыі!" -- падкрэслівае лідар зарэгістраванага ва Украіне грамадскага аб'яднання „Саюз Чарнобыль -- Беларусь" Аляксандр Ваўчанін. Ён кажа, што чыноўнікі ў любой краіне імкнуцца не гаварыць усёй праўды ў выпадку такіх аварыяў: „Чаму па тэлебачанні не паказваюць удзельнікаў ліквідацыі? Мы не чуем іхных галасоў. Можа, там ужо не 4-я ступень? Можа, там трэба даваць ужо і 5-ю, і 6-ю?" Аляксандр Ваўчанін браў удзел у паседжанні аргкамітэту "Чарнобыльскага шляху". Ён хоча „нагадаць чыноўнікам, што ўдзельнікі ліквідацыі яшчэ жывыя, не ўсе памерлі, і сацыяльныя гарантыі мусяць быць вернутыя". „Калі б не ахвярнасць нашых беларусаў, невядома, што б цяпер з Еўропаю было. А Еўропа на нас забылася, на тых герояў, якія не пабаяліся, нягледзячы на маладыя гады, пайсці ў пекла. Толькі гэтая аварыя нагадала ўсяму свету, што гэта вельмі страшна, калі людзі ідуць у гэтае пекла і не ведаюць, ці вернуцца адтуль", -- кажа Аляксандр Ваўчанін. У сваю чаргу экс-кандыдат на прэзідэнта Віталь Рымашэўскі ўзгадаў даследаванні прафесара Івана Нікітчанкі, паводле якіх кожны трэці мянчук мае завышаную дозу радыяцыі ў арганізме. "Пра гэта можна не казаць, аднак хваробы дзяцей, анкалагічныя захворванні -- усё гэта вынік чарнобыльскай катастрофы і таго, як дзяржава ставіцца да гэтага цяпер
...