Стася/Stasya О. Молчан - А. Легчилов O.Molchan - A.Legchilov Каханне,залатое каханне... Я стаю,пахіліўшы чало. Не спаткаў я цябе пры кургане, Не сустрэў у завейных палёх. Ты сама да мяне,маладога, Прыгарнулася сэрцам сваім. Усміхаліся далі,разлогі, Усміхалася радасць у сінь. Ой,ты,Стася,смуглявая Стася, Што далей? Ты ў ветра спытайся! Ой ты,Стася,смуглявая Стася, Пакахаў,як ніхто, пакахаў! А песні,сонцавейныя песні Разліваліся ўсплёскамі хваль. Яны з сэрца каханне разнеслі, Яны з сэрца памчаліся ўдаль. У гэты вечар самоты не песціў, Найшчаслівейшы быў між людзей. Ціха зоры смяяліся ў вецці, Я на іх задумённа глядзеў. Ой,ты,Стася,смуглявая Стася, Што далей? Ты ў ветра спытайся! Ой ты,Стася,смуглявая Стася, Пакахаў,як ніхто, пакахаў!