Рыхтавацца да пераразліку коштаў на вучобу студэнты-платнікі пачалі яшчэ ў жніўні. І ўсё адно сума падвышэння ў мільён рублёў сталася непрыемным сюрпрызам. КІРЫЛ, СТУДЭНТ БДУІР: «У сучасных умовах, калі падняліся кошты на ўсё, гэта вельмі вялікая сума, тым больш для бацькоў». Звязаны пераразлік з падаражаннем тарыфаў і паслуг у сферы адукацыі. Каментар Міністэрства адукацыі «Пра кошт навучання ў ВНУ і ССНУ Беларусі» (з сайту ўстановы -- HYPERLINK "www.minedu.unibel.by www.minedu.unibel.by «Кожная навучальная ўстанова, падлічыўшы свае выдаткі на адукацыйныя паслугі, падала ў Міністэрства адукацыі Беларусі прапановы, якія скарэктавалі». Калі ў верасні кошты абяцалі не падымаць больш як на дваццаць адсоткаў, цяпер максімальнае павелічэнне -- дваццаць пяць. І гэта не мяжа, адзначаюць адмыслоўцы. АНАТОЛЬ ПАЎЛАЎ, БЫЛЫ ПРАРЭКТАР БДУ: «Калі інфляцыя будзе раскручвацца, гэта трэба будзе рабіць увесь час, у шкоду сабе ніхто не будзе працаваць, аніякае ВНУ, аніякі выкладчык. Ён і так сёння сацыяльна не абаронены». Яшчэ першага верасня мінімальны кошт дзённай формы навучання ў асноўных менскіх ВНУ вагаўся ад чатырох мільёнаў васьмісот тысяч рублёў да пяці з паловаю. Ужо ў кастрычніку БДЭУ падняў кошт на мільён. БДУІР у лістападзе -- на мільён трыста пяцьдзясят тысячаў. У БДУ адпаведны загад ужо чакае подпісу рэктара. Студэнты-платнікі права голасу ў гэтым пытанні не маюць. МЕНСКІЯ СТУДЭНТЫ: «Ставяць кошт, бо я падпісвала дамову, што я згодная з гэтым». «Мы ўжо гатовыя да таго, што
...