Моцны і трапны, як стрэл Аўроры -- гэта першы сінгл з будучага альбому «Ляпісаў», які мае выйсці ў 2012 г. А радкі, якія Янка Купала напісаў стагоддзе таму, і сёння гучаць надзвычай актуальна. УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ: «У гурта сацыяльная тэматыка, пра жыццё пішуць». «Яны спяваюць праўду». Суворыя і прыгнечаныя беларусы пачатку ХХ ст. паглядаюць на нас з цемры. Яны не жадаюць быць скотам. Ды змагаюцца за годнае месца. Аднак задума аўтара незнарок прымушае праводзіць гістарычныя паралелі з сучаснасцю. ТАЦЦЯНА ЗАМІРОЎСКАЯ, МУЗЫЧНЫ КРЫТЫК: «Вельмі добра, што зроблена так, у адной стылістыцы, без прыцягнутых за вушы асацыяцыяў, бо каму трэба, той і так зразумее галоўны мэсыдж». Ужо некалькі гадоў краіна з цікавасцю і здзіўленнем назірае за чароўнымі метамарфозамі музыкі: ад «пацана з ускраіны» да маніфестанта з вялікай літары. Гурт існуе з пачатку 1990-х, а Міхалок зрабіўся ягоным нязменным лідарам і практычна адзіным аўтарам песень. Тады за гуртом замацаваўся імідж... «хахмачоў». ПІТ ПАЎЛАЎ, ГУРТ «NRM»: «Песні мне спадабаліся, яны былі смешныя, крыху наіўныя, але, на мой погляд, са свежай плыні, сапраўдным сцёбам». Аднак на змену іранічным метадам творчасці прыйшлі іншыя. У 2007 г. «Ляпісы» прэзентавалі песні новага кшталту, да таго ж беларускамоўныя. ТАЦЦЯНА ЗАМІРОЎСКАЯ, МУЗЫЧНЫ КРЫТЫК: «Цяпер такая музыка павінна быць... Панкаўскай, пратэстнай, вясёлай, вельмі пафаснай, крыху дзіцячай». Новы ідэйны пасыл гурта спадабаўся не ўсім. У сакавіку «Ляпісы» трапілі ў так званы чорны
...