Хочаце атрымаць бясплатна 35 літраў паліва? Кожны будзень ад 22 чэрвеня да 19 ліпеня на хвалях "Новага радыё" а 17.45 слухачам будуць задаваць пэўныя пытанні. Першы, хто правільна дашле СМС з правільным адказам на кароткі нумар, заліе бак свайго аўта коштам спонсараў. "Мова -- гэта спадчына, гэта багацце. Калі нацыя мае ўласную мову, грэх гэтага не выкарыстоўваць, грэх на ёй не размаўляць", -- кажа Сяргей Скляраў, адзін з арганізатараў акцыі "Добры Форд", удзельнікі якой за веданне мовы могуць атрымаць аўтамабільнае паліва. "Мы палічылі, што ніякія зніжкі, ніякія грашовыя прызы, ніякія харчы не будуць такія прывабныя, як уласна паліва", -- дадае ён. Рынак такую ініцыятыву прыняў вельмі зычліва. Хоць спонсары -- кампанія "Форд" -- не першыя, хто ўжывае беларускую мову ў рэкламе, сярод аўтадылераў яны пакуль адзіныя. Нягледзячы на тое, што праект беларускамоўны, кампанія "Форд" не гатовая цалкам перайсці на беларускую мову. Спадар Скляраў кажа: "Сам я расеец, але ўжо даўно жыву ў Беларусі, і так выглядае, што надышоў той момант, калі мне ўжо патрэбна вывучаць мову. Мне надта цяжка бывае з сынам, бо я нават не магу праверыць ягонага хатняга задання па беларускай мове. Давядзецца мне вывучаць мову, як і шмат якім маім працаўнікам". Ён адзначыў, што "Форд" будзе працаваць, найхутчэй, на дзвюх мовах -- але ісці да гэтага кампанія будзе паступова. Яшчэ адным арганізатарам акцыі выступіла "Новае радыё", якое з вялікім энтузіязмам падтрымала ідэю. Аляксандр Ажынскі, праграмны
...